Піліпаўскія вячоркі
21 лістапада 2026 года з 15:00 да 16:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята «Піліпаўскія вячоркі» — традыцыйную форму маладзёжнага вольнага часу ў восеньска-зімовы перыяд.
Піліпаўскія вячоркі пачыналіся пасля Піліпаўскага посту. З гэтага часу вясковыя дзяўчаты збіраліся разам за працай. Асноўным жаночым заняткам было прадзенне: кожная дзяўчынка прыносіла з сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, расказвалі адзін аднаму казкі, паданні, спявалі песні.
У хлопцаў таксама было шмат работы па гаспадарцы: малацьба і правейванне збожжа, рамонт сельскагаспадарчых прылад. Як толькі асноўная праца была выканана, можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць і прыкмеціць сабе будучую жонку.
Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам.
Што чакае гасцей:
- Лекцыя пра народныя музычныя інструменты.
- Майстар-клас па апрацоўцы лёну.
- Традыцыйныя танцы і гульні.
Кошт квіткоў:
- Для дарослых — 16 руб.
- Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі (па студэнцкім білеце) — 8 руб.
- Для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі — 8 руб.
- Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.
Час працы
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. Квіткі і сувеніры ў касе можна набыць за наяўны і безнаяўны разлік.
Крыніца: https://etna.by/