зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Пішам гісторыю і даследуем помнікі археалогіі разам!

Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам М.М.Чарняўскага разам са школьным археалагічна-краязнаўчым летнікам Слабадской сярэдняй школы імя М. М. Пшонкі даследуе помнік неаліту - бронзавага веку Бярэшча 1 (урочышча Дубавец, археалагічны мікрарэгіён Бярэшча) у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. 

Выяўлена значная колькасць фрагментаў керамічнага посуду, крамянёвых і касцяных артэфактаў, астэалагічная калекцыя. Сярод унікальных знаходак - бурштынавыя падвескі, дзве каменныя булавы - цэлая масіўная авальная і палова круглай, абедзве з незавершанымі пікетажнымі адтулінамі (тыпу пясочнага гадзінніка).

Матэрыял у асноўным адносіцца да ўсвяцкай археалагічнай культуры.

Крыніца: t.me/iinanb