
На выставе “Подых часу. Саюз рамёстваў” у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі шырока прадстаўлена пляценне з прыродных матэрыялаў, у тым ліку вядомыя саламяныя вырабы, якія называюць "золатам беларускіх палёў" і якія з'яўляюцца візітнай карткай абласных выстаў традыцыйнай культуры. Саломапляценне - агульнанацыянальная спадчына, а ў Гродзенскай вобласці 52 носьбіты элемента паспяхова займаюцца саломапляценнем.
На выстаўке прадстаўлены работы майстроў па саломапляценні з Гродзенскага, Бераставіцкага, Іўеўскага, Навагрудскага, Ваўкавыскага раёнаў.
У Мастоўскім раёне Вольгай Вайтовіч адраджаецца традыцыя спіральнага пляцення з травы - травапляценне, а Смаргоншчына прадстаўлена вырабамі з лазы сям'і Мускіх – носьбітаў розных відаў суцэльнага і ажурнага лозапляцення.
t.me/kulturagrodno