зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Тэатралізаванае абрадавае прадстаўленне "Вяселле"

26 студзеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКіМ) адбыўся паказ тэатралізаванага абрадавага прадстаўлення “Вяселле”

Спектакль ўяўляе сабой рэжысёрскую інтэрпрэтацыю традыцыйных абрадавых дзей беларусаў прысвечаных шлюбу. Тэатральнае прадстаўленне з’яўляецца новым поглядам і пераасэнсаваннем сучаснай моладдзю самых знакавых і адметных момантаў традыцыйнага беларускага вяселля.

На “Вяселлі” можна было пачуць беларускія народныя песні, пабачыць абрадавыя дзеі, мастацка-творчыя замалёўкі.

У рэалізацыі праекта прымалі ўдзел калектывы БДУКіМ: кафедра рэжысуры, кафедра харэаграфіі, ансамбль “Беларуская песня”, шоў-балет “DelliANCE”.