У аграгарадку Басценавічы Мсціслаўскага раёна правялі аброчны абрад "Варварынская свяча"
Сэрца абраду-асаблівая свяча, якая з'яўляецца сімвалам абароны і дабрабыту. На працягу года яна гасцюе ў дамах удзельніц, а ў дзень памяці святой Варвары адбываецца ўрачыстая цырымонія яе перадачы новай захавальніцы.
Сёлета, у атмасферы глыбокай духоўнасці, вяскоўцы сабраліся разам, каб упрыгожыць свячу святочнымі ўборамі, а затым узнесці малітвы і псалмы.
Кульмінацыяй вечара стаў багаты памінальны стол, дзе было прадстаўлена не менш дванаццаці страў. Жыхары аграгарадка шчыра вераць у цудадзейную сілу "Варварынскай свячы", перакананыя, што яна засцерагае кожны дом і ўсю вёску ад нягод і хвароб.
Абрад "Варварынская свяча" - духоўная спадчына Мсціслаўшчыны 53АК000070
t.me/mogomcby