зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Выстава "Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства" ў Нацыянальным мастацкім музеі

20 студзеня 2023 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства”, арганізаванае Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Праект прысвечаны 31-й гадавіне дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

На сённяшні дзень у Кітаі 43 аб’екты ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, таму ён займае першае месца ў свеце па колькасці нематэрыяльных каштоўнасцей.

На выставе прадстаўлены розныя віды і тэхнікі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кітая, у тым ліку, унесенага ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны – гэта кераміка, шоўк, ткацтва і вышыўка, каліграфія. Акрамя таго можна пабачыць прадметы кітайскай культуры, якія рэдка экспануюцца ў музеі: фарфоравыя вырабы, перагародчатая эмаль, мастацкі метал, разьбяныя і распісныя лакі, разьба па камені, косці, дрэве; мастацтва народнай карцінкі, гохуа (нацыянальны жывапіс на рысавай паперы). Усяго ў рамках выставачнага праекта экспануецца каля 70 унікальных аб'ектаў.

Наведаць выставу “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” можна да 12 сакавіка 2023 года.