Шыфр
413Д000769
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Антонава - Прыгарадная
Датаванне
пач. ХІХ ст.
Апісанне
Праваслаўныя могілкі пачалі фарміравацца ў пач. ХІХ ст. Самыя старажытныя з захаваўшыхся пахаванняў знаходзяцца па дыяганалі ад магілы Ланскога да Свята-Марфінскай царквы і вакол яе. Сама царква была пабудавана ў 1846–1848 гг. і неаднаразова перабудоўвалася. У 1890 г. пры браме была пабудавана капліца ў гонар Уваскрашэння Хрыстова.
Могілкі моцна пацярпелі падчас баёў у 1915 г., 1939 г., 1944 г. Закрыты для пахаванняў з 1973 г.
Некаторыя даследсчыкі лічаць, што на сённяшні дзень ансамбль могілак з’яўляецца адным з самых старажытных прыкладаў цэласных гарадскіх камунальных могілак на тэрыторыі Беларусі. Падобны прыклад камунальных могілак можна назіраць у г. Мінску – вядомыя Кальварыйскія могілкі.
На могілках захаваліся надмагіллі ў розных стылях, зробленыя майстрамі з Гродна, Варшавы, Кіева, Вільні. На думку некаторых даследчыкаў, у прыватнасці, Любові Зорынай, агарожды таксама маглі быць створаны не толькі ў Гродне, але і прывезены з іншых гарадоў – Варшавы, Беластока, Пецярбургу і іншых.
На могілках пахаваны прадстаўнікі розных прафесійных і сацыяльных груп насельнітва Гродна канца XVIII – першай паловы XX стст. Сярод іх пахаванні Канстанціна і Аляксандры Кемарскіх пач. ХХ ст.; магіла Івана і Любові Мураўёвых пач. ХХ ст.; магіла Марыі Багдановіч пач. ХХ ст.; магіла Пятра Волкава кан. ХІХ ст.; магіла Івана і Кацярыны Шумавых, Івана Верчыка кан. ХІХ -- пач. ХХ ст.; магіла Аляксандра Шырмы пач. ХХ ст.; магіла Марыі Жукоўскай пач. ХХ ст.; магіла Элізы Ажэшкі і Станіслава Нагорскага пач. ХХ ст.; магіла Тэклі Галэмбёўскай і Людвікі Жыгань каля 1859 г.; магіла Міхала і Феліцыі Кандратовічаў 1870-я гг.