Шыфр
313Г000043
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Праспект Леніна -- адна з трох галоўных гістарычных вуліц Гомеля, створаных М.П. Румянцавым у пачатку ХІХ ст. Называлася вуліцай Замкавай, Луначарскага, Камсамольскай, цяпер пр. Леніна. У гады апошняй вайны забудова вуліцы амаль цалкам была разбурана. Адбудаваны ў 1940-1950-я гг. праспект уяўляе сабой унікальны ўзор дастаткова цэласнай параднай забудовы цэнтральнай часткі горада. Ансамбль характарызуецца шырокім выкарыстаннем ордэрнай пластыкі ў спалучэнні з элементамі савецкай, сацыялістычнай сімволікі. Кожны квартал забудовы праспекта задуманы як адзіны архітэктурны твор. Забудова праспекта вылучаецца надзвычайнай дынамічнасцю, якая праяўляецца як у саміх аб'ёмах будынкаў і блокаў дамоў, так і ў прасторавым рашэнні -- дамы то адступаюць углыб, утвараючы зялёныя двары-скверы, то выходзяць на чырвоную лінію, здзіўляючы фантазіяй насычанага, распрацаванага ў нюансах архітэктурнага дэкора.