Шыфр
413Г000650
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая
Апісанне
Вуліца ў цэнтральнай частцы горада. Даўжыня 700 м, ад вуліцы Замкавай да вуліцы Віленскай. Перспектыву вуліцы з боку Нёмана замыкае Стары замак. На вуліцы знаходзіцца Вялікая харальная Сінагога. Да пачатку ХІХ ст. забудова вуліцы был ў асноўным драўляная. Пачынае актыўна забудоўвацца каменнымі дамамі толькі ў канцы стагоддзя. Тэрыторыя вакол галоўнай сінагогі была ўпарадкавана пасля пажару 1899 г., пасля чаго вуліца атрымала сучасную трасіроўку. Моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Знік цэлы шэраг суседніх з ёй вуліц ды завулкаў.