У канцэрце прынялі ўдзел носьбіты і захавальнікі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, дзіцяча-юнацкія калектывы пераемнікаў традыцый, а таксама творчыя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З песенна-танцавальнымі нумарамі выступілі калектывы “Таняжанка” з Лельчыцкага раёна, Ракаўскія калектывы “Гасцінец” і “Вянок” і іншыя. На імпрэзе была прадстаўлена гісторыка-культурная каштоўнасць абрад Провады зімы (13БЛ000127) калектывам “Крынічанька” з Пінкавічаў, Смаргонскія найгрышы (43БЛ000154) у выкананні Кушлянскай капэлы, дзіцячы калядны абрад Куры (53БЛ000102) з удзелам калектыва горада Клічава “Купалачка”, абрад Провады русалкі (33БЛ000093) г. Хойнікі.
