зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Першая ў Беларусі выстава па нематэрыяльнай спадчыне

У рамках міжнароднага семінара ў г. Мінску з 12 па 20 лістапада 2022 г. на базе мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць першая ў Беларусі агульнарэспубліканская выстава па нематэрыяльнай спадчыне.

На выставе прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з усіх рэгіёнаў Беларусі. 

Да прыкладу на выставе можна пабычыць такія элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны: беларускія мастацкія практыкі саломапляцення Брэсцкай вобласці (13БК000132), беларускія мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці (23БК000133), беларускае мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці (13БК000145), беларускае мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці (23БК000146), практыкі ткацтва падвойных дываноў Брэсцкай вобласці Камянецкага раёна (13АК000066), традыцыі памінання продкаў і шмат яшчэ іншага і цікавага.

Выстава будзе працаваць яшчэ да 20 лістапада ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага па адрасе г. Мінск, пл. Свабоды, 15. Час працы з 11.00 да 19.00.

Кошт квіткоў:
6,0 руб. - дарослыя; 2,5 руб. - школьнікі.
4,5 руб. - студэнты дзённай формы навучання, пенсіянеры.