Саломапляценне Беларусі (13БК000132, 23БК000133, 33БК000134, 43БК000135, 53БК000136, 63БК000137, 73БК000138) ўвайшло ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Рашэнне аб гэтым было прынята на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў г. Рабат (Каралеўства Марока).
Мастацкія практыкі саломапляцення Беларусі сталі пятым нацыянальным элементам у спісе Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Раней у яго ўвайшлі калядны абрад “Цары” (63БК000053), урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, ці Будслаўскі фэст (63БЛ000107), абрад “Юр’я” (33БК000002), лясное бортніцтва Беларусі (33АК000112).