зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Верхні горад

Шыфр

711Е000001_1

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Датаванне

II палова XVI ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

У XVI ст.у выніку буйнамаштабных горадабудаўнічых мерапрыемстваў на ўзгорку быў створаны новы грамадскі цэнтр, рэгулярна спланаваная ва ўласцівых эпосе Адраджэння традыцыях прамавугольная плошча (Верхні, альбо Высокі рынак). 

Ансамбль забудовы Верхняга рынку (пазней- Саборная плошча), які фарміраваўся на працягу XVI - ХХ ст, - выдатная з'ява ў гісторыі горадабудаўніцтва. На малой тэрыторыі канцэнтравалася вялікая колькасць дамінант, што абумовіла насычанасць архітэктурнай кампазіцыі. У прасторавай структуры ансамбля спалучаліся  ўласцівасці сярэдневяковай і рэнесансна-барочнай горадабудаўнічых культур. нерэгулярная планіроўка яго паўночна-ўсходняга ўчастка натуральна склалася ў познім сярэднявеччы. Асноўная ж частка ансамбля характарызавалася размяшчэннем будынкаў у артаганальнай сістэме ўзаемазвязаных планіровачных восяў, што тыпова для Новага часу. Пры гэтым вышынная кампазіцыя забудовы вызначалася шматвежавым сілуэтам з рознымі па характары вертыкалямі, маляўнічай рознавышыннасцю аб'ёмаў. У канцы ХVІІІ - 1-й палове ХІХ ст. у стылёвым вырашэнні культавых будынкаў пераважала барока; іх аблічча дапаўнялася асобнымі дамінантамі ў формах рэнесансу (царква Святога Духа) і класіцызму (ратуша).

Асноўнымі збудаваннямі ансамбля з'яўляліся: ратуша, упамінанне аб якой сустракаецца ўпершыню ў канцы ХVст., адбудоўвалася ў ХV- ХVІІ  стст., канцы ХVІІІ і 1-й палове ХІХ ст.; гасціны двор, згаданы ў ХVІ ст., які будаваўся да пачатку ХХ ст.; комплекс мужчынскага і жаночага базыльянскіх манастыроў 1-й паловы ХVІІ ст. з царквой Святога Духа; езуіцкі калегіум 2-й паловы ХVІІ - ХVІІІ ст. з барочнымі касцёламі; дамініканскі кляштар таго ж часу, які меў своеасаблівую браму перад галоўным фасадам храма; будынак гарадского тэатра канца ХVІІІ ст., рэканструяваны на працягу ХІХ і ў пачатку ХХ ст.; гасцініца пачатку ХІХ ст., перабудаваная ў 1884 г. і ў стылі мадэрн - у 1906-1908 гг., якая атрымала назву “Еўропа” і стала найбуйнейшым грамадзянскім будынкам Мінска; сінагога ХVІІІ ст.; жылыя дамы, у тым ліку ўзор гарадскога сядзібнага комплексу ХVІІІ ст. з парадным дваром.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак
Будынак